Дадзены раздзел прызначаны толькі для медыцынскіх і фармацэўтычных працоўнікаў.
Калі Вы медыцынскі
ці фармацэўтычны
працоўнік, націсніце кнопку
Калі Вы не з’яўляецеся
медыцынскім ці
фармацэўтычным
працоўнікам, націсніце
ДыНяма
Фильтрум / Карысныя матэрыялы / Аптэчка для турыста

Аптэчка для турыста

  1. Сродкі для СКТ.
  2. Сродкі супраць гарачцы і болю.
  3. Сродкі ад апальванняў.
  4. Сродкі ад траўм.
  5. Сродкі ад укачвання.
  6. Сродкі ад прастуды.
  7. Сродкі ад алергіі.
  8. Якія лекі нельга браць з сабой за мяжу?
  9. Як правільна збіраць турыстычную аптэчку?.

Дорожная аптечка

Накіроўваючыся ў вандроўку, мы перш за ўсё бярэм з сабой пашпарт і грошы. Але істотна прыхапіць і аптэчку, бо недамаганне падчас адпуску можа здарыцца з кожным. Да таго ж, у іншай краіне будзе больш складана купіць патрэбныя лекі, калі вы не ўзялі іх з сабой. А што рабіць, калі вам неабходна правесці праз мяжу якія-небудзь спецыфічныя прэпараты, прызначаныя доктарам? І як не пераплачваць за замежныя прэпараты, калі ўсёж-такі прыйдзецца іх набываць. Давайце пагаварым аб аптэчцы турыста больш падрабязна.

Перш за ўсё, вазьміце ў дарогу тыя лекі, якія вы прымаеце на рэгулярнай аснове па прызначэнню доктара. Калі ў вас ёсць хранічныя захворванні, то палажыце лекі на выпадак абвастрэння такіх хваробаў. Некаторыя людзі прымаюць моцнадзейнічаючыя, псіхатропныя ці іншыя спецыфічныя прэпараты – у гэтым выпадку для замежнай паездкі вам трэба будзе ўзяць з сабой прызначэнне доктара з яго подпісам і пячаткай, каб на мытні не ўзніклі праблемы з перавозкай такіх лекаў.

Што жа яшчэ неабходна палажыць у аптэчку ў вандроўцы.

Сродкі для СКТ

Прыяжджаючы ў іншую краіну, мы сутыкаемся з пераменай у ежы і вадзе, а гэта часам можа прывесці да разладу страўніка ці кішачніка. Не забудзьце пакласці ў сваю турыстычную аптэчку лекі для паляпшэння стрававання і барадзьбы з кішачнай інфекцыяй.

Ва ўмовах новай абстаноўцы і незнаёмай кухні часам здараюцца атручэнні. На гэты выпадак лепш за ўсё ўзяць з сабой лекавы прэпарат «Фільтрум».

ФільтрумУ прэпараце Фільтрум у 1000 раз вышэйшая сорбцыя патагенных бактэрый у параўнанні з актывізаваным вуглям. Сарбент з даказанай эфектыўнасцю пры мікатаксікозах, асноўнай прычыны рвоты пад час харчовых атручэнняў, не шкодзіць слізістай страўніка і кішачніка, у адрозненні ад актывізаванага вугля і мінеральных сарбентаў.

Сродкі супраць гарачцы і болю

Калі падчас вандроўкі вас застане падвышэнне тэмпературы, то абавязкова спатрэбяцца гарачкапаніжальныя сродкі. Некаторыя з іх аказваюць абязбольваючае дзеянне, але раім палажыць і асобны прэпарат для ліквідацыі балявых сіндромаў, у тым ліку спазмаў. Пры цяглічным, сустаўным ці зубным болю добры анальгетык проста незаменны.

Сродкі ад апальванняў

Такія сродкі асабліва актуальны ў тым выпадку, калі вы накіровываецеся ў жаркую краіну. Перш за ўсё, вазьміце з сабой сонцаахоўны крэм, SPF-фактар якога складае 20-30. Для маленькага дзіцяці неабходна набыць крэм са ступенню абароны 50.

Тым не меньш, турыстам не заўсёды атрымліваецца ўберагчыся ад сонца, таму спецыяльны сродак ад апёкаў таксама не парашкодзіць.

Сродкі ад траўм

Падчас адпачынку часам здараюцца драпіны і ўдары, і асабліва да гэтага схільны дзеці. Каб траўміраваная скура хутчэй загаілася, і вандроўка не апынулася сапсаванай, палажыце ў вашу турыстычную аптэчку наступныя лекі і дапаможныя сродкі:

  • Перакіс вадароду;
  • Зялёнку і ёд (пажадана ў форме алоўку);
  • Бактэрыцыдны пластыр;
  • Вату, ватныя дыскі і палачкі;
  • Бінт, марлевыя павязкі, кроваспыняючыя сурвэткі;
  • Эластычны бінт (сдасца пад час расцяжэнняў).

Сродкі ад укачвання

Некаторых людзей моцна ўкачвае ў аўтамабіле, самалёце ці на караблі. Марская хвароба – гэта растройства вестыбюлярнага апарата, пры якім наш галаўны мозг не можа адэкватна ўспрыняць інфармацыю аб тым, што цела знаходзіцца ў пастаянным руху. У выніку з’яўляецца млоснасць (аж да ванітаў) і галавакружэнне. Каб гэтыя сімптомы не перашкодзілі вам добра перанесці вандроўку, загадзя запасіцеся спецыяльнымі сродкамі ад укачвання. Яны запаволяць перадачу ілжывых сігналаў у галаўны мозг, і самаадчуванне ў дарозе не сапсуецца.

Сродкі ад прастуды

На жаль, пад час адпачынку вельмі лёгка падхапіць прастуду. У аэрапартах, самалётах і гатэлях працуе моцная вентыляцыя, і часам мы нават яе не заўважаем, але арганізм ужо захворвае. Яшчэ больш «небяспечны» у гэтым сэнсе вандроўкі зімой у цёплыя краіны, бо рэзкая смена клімата цалкам можа скончыцца прастудай. У гэтым выпадку нярэдкі такія сімптомы як кашаль, хворае горла, насмарк, галаўны боль і нават атыт.

Каб не прахварэць увесь атпуск, палажыце ў аптэчку супрацьвірусныя сродкі і лекі ад прастуды. Нялішнімі будуць і прэпараты для зняцця прастудных сімптомаў – спрэй для горла, кроплі ад заложаннасці носа і лекі ад кашлю.

Сродкі ад алергіі

На адпачынку можа ўзнікнуць алергія. Яе выклікае незнаёмая ежа, змена вады, незвычная расліннасць і нават працяглае знаходжанне на сонцы. Алергія можа выяўляцца ў раздражненні скурных пакроваў (пачырваненне, зуд), а можа прывесці і да ацёку слізістых абалонак. Каб гэтага не адбылося, трымайце пад рукой якасныя таблеткі ад алергіі, а таксама супакойваючую мазь для скуры.

Якія лекі нельга браць з сабой за мяжу?

Адмоўцеся ад любых моцнадзейных лекаў, асабліва тых, якія маюць у сваім складзе наркатычныя рэчывы. Выключэнне складаюць складаныя прэпараты, якія вы прымусова прымаеце па прызначэнню доктара. Антыбіётыкі ў дарозе таксама не патрэбны – гэта магутныя сродкі, якія трэба прымаць толькі пасля таго, як доктар вызначыць прычыну вашай хваробы і падбярэ патрэбны тып лекаў.

Многія турысты, накіроўваючыся ў азіятскія ці афрыканскія краіны, часта бяруць з сабой сродкі ад малярыі. Раім гэтага не рабіць. Справа ў тым, што малярыя – гэта сур’ёзнае захворванне, якое нельга лячыць самастойна. Акрамя таго, цалкам можа апынуцца, што мясцовыя лекі будуць значна больш эфектыўнымі, чым купленыя ў роднай краіне. Але першы этап у працэсе лячэння – гэта, канешне, наведванне доктара.

Як правільна збіраць турыстычную аптэчку?

Для таго, каб правільна сабраць аптэчку ў вандроўку вам неабходна:

  • Змясціце ўсе лекі і дапаможныя сродкі ў тэрма-сумку: медыцынскія прэпараты не павінны падвяргацца ўздзеянню сонечных праменяў і награвацца. Асаблівую ўвагу ў гэтым сэнсе трэба надаць свечкам ад гарачцы і лекам ад цяжкіх форм алергіі.
  • Перад вандроўкай абавязкова праверце тэрмін захоўвання ўсіх прэпаратаў.
  • Бярыце лекі не проста ў баначцы, а разам з вонкавай упакоўкай, каб потым выпадкова не пераблытаць прэпараты.
  • Абавязкова кладзіце да лекаў інструкцыі, каб, у выпадку неабходнасці, гарантаваць правільны прыём таго ці іншага сродку.