Дадзены раздзел прызначаны толькі для медыцынскіх і фармацэўтычных працоўнікаў.
Калі Вы медыцынскі
ці фармацэўтычны
працоўнік, націсніце кнопку
Калі Вы не з’яўляецеся
медыцынскім ці
фармацэўтычным
працоўнікам, націсніце
ДыНяма
Фильтрум / Харчовае атручэнне

Харчовае атручэнне

Напэўна не існуе чалавека, які б ніколі не сутыкаўся з атручэннем прадуктамі харчавання. Асабліва часта гэта непрыемнасць падсцерагае ў дарозе, паколькі вандроўнікі не заўсёды могуць выконваць патрабаванні да асабістай гігіены, а гэта судзейнічае развіццю бактэрыяльнай інтаксікацыі. Акрамя таго, незнаёмая і незвычная ежа, якая нярэдка становіцца істотнай часткай адпачынку ў трапічных краінах, – яшчэ адзін “шанс” для хваробатворных арганізмаў, якія актыўна размнажаюцца ў цёплым і вільготным клімаце. Але чым бы ні было выклікана атручэнне – яно заўсёды суправаджаецца балючымі і непрыемнымі сімптомамі і здольна не толькі сапсаваць паездку, але і прывесці да больш цяжкіх наступстваў.

Што таке харчовае атручэнне

Харчовае атручэнне – гэта парушэнне работы ўнутраных органаў з нагоды траплення шкодных рэчываў ў страўнікава-кішэчны тракт разам з ежай ці напоямі. Пасля патраплення прадуктаў, якія ўтрымліваюць агрэсіўныя хімічныя рэчывы ці бактэрыі, таксіны паступова ўсмоктваюцца ў крываноснае рэчышча, выклікаючы сімптомы інтаксікаці.

Сімптомы харчовага атручэння

Харчовае атручэнне ў большасці выпадкаў развіваецца хутка. Так, на працягу кароткага часу на фоне першапачаткова добрага агульнага самаадчування ўзнікаюць наступныя сімптомы:

  • млоснасць, рвота;
  • дыярэя;
  • боль у страўніку і/ці кішэчніку;
  • агульная слабасць, недамаганне;
  • галаўны боль.

Без лячэння сімптомы могуць павялічвацца. У залежнасці ад віду таксінаў і іх колькосці могуць назірацца парушэнні працы нырак, цэнтральнай нэрвовай і сардэчна-сасудзістай сістэмаў. Асабліва цяжкімі могуць быць наступствы інтаксікацыі ў дзіцяці, пажылога ці чалавека, нядаўна перанёсшага якое-небудзь захворванне.

Прычыны харчовага атручэння

У большасці выпадкаў атручэнне развіваецца пасля ўжывання прадуктаў харчавання з мінулым тэрмінам годнасці, заражаных бактэрыямі і прадуктамі іх жыццядзейнасці, а так сама забраджаных хімічнымі рэчывамі.

Лячэнне харчовага атручэння

Харчовае атручэнне патрабуе неадкладных мераў па лячэнню, так як гэты стан, пакінуты без увагі, здольны стаць прычынай сур’ёзных абцяжарванняў.

Прэпарат апошняга пакалення Фільтрум®, прызначаны для лячэння харчовых інтаксікацый, сарбіруе не толькі сярэднямалекулярныя (таксіны і белковыя малекулы), але і нізкамалекулярныя рэчывы (спірты і прадукты іх метабалізму).

Аб дзеючым рэчыве. Асноўнае дзеючае рэчыва прэпарата – лігнін. Гэты энтэрасарбаент вырабляецца з драўніны шляхам спецыяльнай апрацоўцы. Дзякуючы свайму натуральнаму паходжанню лігнін мае вельмі абмежаваную колькасць супрацьпаказанняў.

Аб спосабе ўжывання. Фільтрум® выпускаецца ў форме таблетак, што робіць яго прыём вельмы зручным, асабліва ў дарозе. Пры вострых атручэння сутачны прыём для дарослага чалавека складае па 2-3 таблеткі 3-4 разы на дзень, працягласць – да 5 дзён.

Увага! Пры сімптомах вострага харчовага атручэння неабходна недкладна паказацца доктару, паколькі некаторыя станы могуць толькі “імітаваць” сімптомы атручэння. Да такіх станаў адносіцца, напрыклад, інфаркт міякарда.