Дадзены раздзел прызначаны толькі для медыцынскіх і фармацэўтычных працоўнікаў.
Калі Вы медыцынскі
ці фармацэўтычны
працоўнік, націсніце кнопку
Калі Вы не з’яўляецеся
медыцынскім ці
фармацэўтычным
працоўнікам, націсніце
ДыНяма
Фильтрум / ВАДА

Атручэнне вадой:

Як знізіць рызыку атручэння вадой:

  • Падчас вандровак і на прыродзе пейце бутыліраваную ваду.

  • Мойце фрукты і агародніну кіпячонай вадой.

  • Падчас вандровак у краіну з жаркім кліматам для чысткі зубоў ужывайце бутыліраваную ваду.

  • Падчас паходаў не ўжывайце ваду з адкрытых вадаёмаў нават для мыцця посуду.

Праз ваду перадаюцца ўзбуджальнікі разнастайных кішэчных інфекцый: дызентэрыі, сальманэлёза і нават халеры. Акрамя таго, частай прычынай “атручэння вадой” становяцца вірусы, якія трапляюць на прадукты ў працэсе мыцця.


 
 

Чаму вада можа прывесці да атручвання

Чыстая вада не з'яўляецца небяспечнай для здароўя чалавека. Вада - гэта неабходная і незаменная ўмова яго існавання. Але у неакаторых выпадках ужыванне вады з'яўляецца прычынай атручвання. Такое магчыма, калі ў вадзе змяшчаюцца хваробатворныя ці некаторыя ўмоўна-патагенныя мікраарганізмы, фактычна ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра водны шлях перадачы інфекцыі.

Сімптомы атручвання могуць праявіцца калі разам з вадой у арганізм чалавека трапляюць стафілакокі і стрэптакокі, узбуджальнікі розных відаў дызентэрыі і халеры, пратэй і кішэчная палачка, халерны вібрыён, энтэравірусы і іншыя шкодныя бактэрыі. Прычынай атручвання у такім выпадку з'ўляецца ужыванне вады, не прызначанай для піцця: з вадаёмаў і вадаправодных кранаў. Бактэрыяльна забруджанай таксама можа быць вада, якая доўгі час знаходзілася ў адкрытай або закрытай ёмкасці.

Часта заражэнне становіцца вынікам ужывання адной пасуды здаровым і хворым чалавекам.

Атручванне вадой можа мець таксама неінфекцыйны характар. У гэтым выпадку яно можа быць выклікана прымесямі цяжкіх металаў, прамысловых адходаў, сельскагаспадарчых угнаенняў.

Як гэта праяўляецца

Атручванне, звязанае з вадой, звычайна праходзіць як харчовая токсікаінфекцыя з пераважна страўнікава-кішачнымі праяўленнямі, яго асноўнымі сімптомамі з'яўляюцца:

  • Млоснасць, паўторная рвота.
  • Часты звадкаваны стул, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра дыярэю (панос). Стул можа быць кашкападобным ці вадзяністым, з прымессю невялікай колькасці крыві ці слізі. Яго аб'ём і колькасць дэфекацый залежаць ад тыпа ўзбуджальніка, цяжэй заўсе праходзяць халерапоадобныя інфекцыі. З дыярэяй звязана хуткае абязводжванне арганізма.
  • Болі у жываце. Яны могуць быць патугападобныя, цягнучыя, праяуляцца у выглядзе адчування цяжару і распірання.
  • Метэарызм.
  • Павышэнне тэмпературы цела і агульная інтаксікацыя.

Лячэнне

Як і ў выпадку большасці харчовых атручванняў, першая дапамога пры атручванні вадой складаецца з ачышчэння страўніка шляхам піцця вялікай колькасці вады і далейшага правакавання рвоты. Пры гэтым нельга выкарыстоўваць тую ж крыніцу вады, якая стала прычынай мікробнага заражэння і атручвання.

Пасля ачышчэння страўніка рэкамендуецца пачаць ужыванне энтэрасарбентаў (Фільтрума®). Гэта дазволіць адсарбіраваць таксіны з прасвету кішэчніка і паскорыць іх вывядзенне з калам. Ужыванне энтэрасарбентаў у выпадку атручвання спрыяе зніжэнню выяўленасці інтаксікацыі і страўнікава-кішачных расстройстваў.

Схема далейшага лячэння падбіраецца лекарам.

Што лепш піць,каб не атруціцца

Для піцця рэкамендуецца выкарыстоўваць бутыліраваню ваду. Пры гэтым ужо адкрытую тару трэба захоўваць нядоўга і абмяжоўваць кантакт яе змесьціва з паветрам. Каб знізіць рызыкі бактэрыяльнага забруджвання вады ў бутылцы, неабходна перад піццём пераліваць порцыю вады з яе ў асобную ёмкасць, кубак, шклянку і г.д.

Для піцця таксама падыходзіць фільтраваная вада, але толькі пры ўмове, што расходныя матэрыялы фільтра своечасова ачышчаюцца або замяняюцца згодна з інструкцыяй.

Калі для піцця будзе выкарыстоўвацца вада з другіх, не такіх бяспечных крыніц, яе абавязкова патрэбна пракіпяціць. Гэта датычыцца таксама да звычайнай вадаправоднай вады. Неабходна разумець, што кіпячэнне спрыяе стэрылізацыі вады, але не захоўвае яе ад паўторнага бактэрыяльнага забруджвання. Таму кіпячоную ваду можна захоўваць і ўжываць толькі на працягу абмежаванай колькасці часу.

 

Фільтрум пры атручванні:

Filtrum 400 mg
  • Кожныя 10-15 хвілін піць ваду.

  • Прымаць Фільтрум® па 2-3 таблеткі 3-4 разы на дзень.

  • Пры неабходнасці выклікаць доктара.