Алкагольная інтаксікацыя
Як знізіць рызыку атручэнна алкаголем?
-
Ужывайце толькі якасны алкаголь у памяркоўнай колькосці. “Стандартная доза алкаголю” складае 10 г у пераліку на этылавы спірт (12,67 мл). У дзень раіцца ўжываць не больш за дзве “стандартныя дозы”.
-
Не ўжывайце алкаголь на галодны страўнік. Ежа запавольвае ўсмоктванне ў кроў, тым самым змяньшае яго негатыўны ўплыў.
-
Не запівайце алкаголь газіраванымі напоямі.
-
Не змешвайце алкагольныя напоі розная крэпасці.
-
Будзце асцярожны з ужыванне алкаголю, калі прымаеце лекі. Некаторыя прэпараты могуць негатыўна ўзаемадзейнічаць з алкаголем.
-
Збіраючыся ўжываць алкаголь, паклапаціцеся аб тым, как пад рукой быў Фільтрум®.
Перапрацоўка алкаголю ў арганізме
80-90% алкаголю акісляюцца ў печані, судзейнічаючы пашкоджанню яе клетак
-
5-15% падвяргаюцца біятрансфармацыі ў лёгкіх, нырках і іншых тканінах
-
Каля 5% выдаляецца з арганізма ў нязменным выглядзе на працягу 7-12 гадзін
Прычыны алкагольных атручванняў
Развіццё прызнакаў атручвання алкагольнымі (спіртазмяшчальнымі) напоямі можа быць абумоўлена:
- Ужываннем вялікай колькасці алкаголя з дасягненнем яго таксічнай канцэнтрацыі ў крыві. Пры гэтым значэнне мае не толькі хуткасць ужывання спіртных напояў, але і іх сумарная колькасць на працягу сутак. Справа ў тым, што перапрацоўка алкаголю да бяспечных для арганізма злучэнняў ажыццяўляецца клеткамі пячонкі пры дапамозе фермента алкагольдегідрагеназы; хуткасць такого абясшкоджвання дастаткова стабільная і у сярэднім састаўляе 6 – 8 г. чыстага спірта ў суткі.
Выяўленая неадпаведнасць паміж об’ёмамі паступлення і распаду алкаголя ў арганізме значна павышае верагоднасць развіцця атручвання.
- Камбінацыяй алкаголя з газіраванымі напоямі, якія павялічваюць хуткасць усмоктвання алкаголя ў страўніку і верхніх аддзелах тонкага кішэчніка.
- Ужываннем алкаголя нашча.
- Ужываннем алкаголя адначасова з некаторымі прэпаратамі, якія запавольваюць хуткасць яго утылізацыі ў пячонцы або павышаюць адчувальнасць мозгу. Да такіх лекавых сродкаў адносяцца барбітураты, снатворныя, транквілізаары, нейралептыкі, антыдэпрэсанты, абязбольвальныя сродкі цэнтральнага дзеяння.
- Ужываннем сурагатаў алкаголя або спіртазмяшчальнымі напоямі з прымесямі. Таксічнае уздзеянне алкаголю узмацняецца, калі ў ім змяшчаюцца вышэйшыя спірты, этыленгліколь, метылавы спірт, фурфурол і шэраг іншых прымесяў.
- Прызнакамі хранічнага пашкоджвання пячонкі, што значна зніжае хуткасць абясшкоджвання алкаголю ў гэтым органе.
Вялікае значэнне маюць таксама індывідуальныя і расавыя асаблівасці, што тлумачыцца рознай актыўнасцю фермента алкагольдегідрагеназы.
Прызнакі алкагольнага атручвання
Алкагольнае атручванне суправаджаецца развіццём вострага таксічнага пашкоджвання амаль усіх унутраных органаў, што ў цяжкіх выпадках прыводзіь да развіцця жыццепагражальных станаў. Гэтым яно адрозніваецца ад банальнага ап’янення, калі расстройствы маюць у асноўным функцыянальны характар, часовыя і суправаджаюцца ў асноўным змяненнем работы клетак галаўного мозга і вегета-сасудзістымі рэакцыямі.
Сімптаматыка алкагольнага атручвання складаецца з наступнага:
- Страўнікава-кішачныя растройствы у выглядзе млоснасці, ванітаў, болю ў жываце, дыярэі (паносу). Яны абумоўленыя шкодным уздзеяннем алкаголя на слізістую абалонку стрававальнага тракту. Некаторае значэнне мае таксама і частковая ферментная недастатковасць у выніку пашкоджвання падстраўнікавай залозы і залозістых утварэнняў у сценцы тонкага кішэчніка.
- Прызнакі таксічнага пашкоджвання галаўнога мозга. Сюды ўваходзяць неадэкватная ўзбуджанасць або яўнае прыгнечанне рухальнай актыўнасці, паталагічная санлівасць, затарможанасць, грубыя і не заўсёды сіметрычныя парушэнні каардынацыі руху, сутарагвы сіндром, галюцынацыі. Верагоднасць пашкоджвання галаўнога мозга узмацняецца пры развіцці выражанага абязводжвання і масіўнай страты мінеральных рэчываў з ірвотнымі масамі і вадкім стулам.
- Сімптомы пашкоджвання сардэчна-сасудзістай сістэмы у выглядзе запавольнення пульсу (брадыкардыі), сардэчных арытмій, зніжэння артэрыяльнага ціску, неадэкватных рэакцый скуры.
- Прызнакі таксічнага уздзеяння алкаголю на пячонку з развіццём цяжару у правым падрабрынні. Праз некаторы час магчыма з’яўленне жаўтушнасці склер, скуры і бачных слізістых абалонак.
- Задышка, частае шумнае дыханне нават у стане спакою.
- Парушэнне работы нырак. Спачатку адзначаецца пачашчанае і празмернае мочавыдзяленне, якое потым змяняецца на алігаурыю (значнае змяншэнне колькасці выдзяляемай мачы).
Алкагольнае атручванне характарызуецца развіццём цэлага шэрагу сімптомаў. Да таго ж яны схільныя да прагрэсіравання і хутка прыводзяць да выражанага пагаршэння стану пацярпелага, аж да развіцця ў яго комы. Таму алкагольнае атручванне патрабуе абавязковага і як мага хуткага звароту да лекара.
Фільтрум пры атручванні:

Кожныя 10-15 хвілін піць ваду.
Прымаць Фільтрум® па 2-3 таблеткі 3-4 разы на дзень.
Пры неабходнасці выклікаць доктара.