Дадзены раздзел прызначаны толькі для медыцынскіх і фармацэўтычных працоўнікаў.
Калі Вы медыцынскі
ці фармацэўтычны
працоўнік, націсніце кнопку
Калі Вы не з’яўляецеся
медыцынскім ці
фармацэўтычным
працоўнікам, націсніце
ДыНяма
Фильтрум / Грыбы

Атручэнне грыбамі:

Прычыны атручэння грыбамі:

  • Ядавітасць уласна грыбоў, абумоўлена наяўнасцю таксінаў

  • Працяглае захоўванне сабраных грыбоў без іх кулінарнай апрацоўкі, альбо доўгае захоўванне ўжо прыгатаваных грыбоў

  • Паражэнне грыбоў шкоднікамі, у прыватнасці, грыбнымі мухамі

  • Сумеснае ўжыванне грыбоў некаторых відаў з алкаголем

  • Назапашванне ў працэссе роста грыба ў пладовых целах шкодных арганізму рэчываў (цяжкіх металаў і інш.)

  • Частае ўжыванне ў ежу грыбоў сямейства
    Смарчковыя

якія выклікаюць самыя
цяжкія атручванні:

  • БЛЕДНАЯ ПАГАНКА

  • МУХАМОР

  • САТАНІНСКІ
    ГРЫБ

  • ЛОЖНЫЯ АПЯТЫ

  • ВАНЮЧЫ ГРЫБ

  • ПАНТЭРНЫ ГРЫБ

 

Сімптомы атручвання грыбамі

Сімптомы атручвання грыбамі наступныя:

  • Болі ў жываце, падобныя да патуг, дастаткова высокай інтэнсіўнасці, часцей за ўсё ў зоне страўніка і ў каляпупковай зоне.
  • Млоснаць, нярэдка з далучэннем шматразовай цяжкай рвоты, якая хутка прыводзіць да абязводжвання.
  • Дыярэя (панос).
  • Агульная інтаксікацыя, якая суправаджаецца развіццём слабасці, галавакружэннем, галаўным болем.
  • Прызнакі таксічнага пашкоджання сэрца – прыгнечанне дзейнасці сэрца са зніжэннем артэрыяльнага ціску, развіццём арытмій.
  • Прыгнечанне прытомнасці, сутаргі, парушэнне адчувальнасці, парушэнне каардынацыі руху і іншыя сімптомы, звязаныя з уздзеяннем таксінаў на галаўны мозг.
  • Жаўтуха ў выніку развіцця такісчнага гепатыту (пашкоджання пячонкі).
  • Змяншэнне колькасці выдзяляемай мачы, паяўленне ў ёй крыві, болі ў паясніцы. Гэта з'яўляецца прызнакам парушэння работы нырак з развіццём вострай нырачнай недастатковасці.
  • Масіўны распад (гемоліз) эрытрацытаў - клетак крыві, якія адказныя за транспартыроўку кіслароду.

Першапачаткова пры атручванні грыбамі праяўляюцца страўнікава-кішэчныя парушэнні і прызнакі агульнай інтаксікацыі. А праз некаторы час развіваецца таксічнае пашкоджанне унутраных органаў, што прыводзіць да зніжэння іх працаздольнасці і развіцця нырачнай, пячоначнай і сардэчнай недастатковасці. Нярэдка перад гэтым адзначаецца некаторае паляпшэнне стану пацярпелага; гэтае паляпшэнне называецца “светлы прамежак”. Таксічнае пашкоджванне органаў – самае цяжкае наступства атручвання грыбамі.

Лячэнне

Атручванне грыбамі лічыцца адным з самых небяспечных. І лячэнне яго наступстваў павінен праводзіць лекар; трэба звяртацца за медыцынскай дапамогай як мага раней. Нярэдка таксама патрабуецца экстрэнная шпіталізацыя пацярпелага. Але пачынаць лячэнне неабходна яшчэ да агляду спецыяліста, пры з’яўленні першых прызнакаў атручвання, такое лячэнне павінна скаладацца з наступных дзеянняў:

  • Ачышчэнне страўніка. Піццё вялікага аб’ёму вадкасці і далейшае правакаванне рвоты дазволіць ачысціь верхнія аддзелы страўнікава-кішачнага тракту ад значнай колькасці яшчэ не ўсмактаных таксінаў. Але пры цяжкім стане пацярпелага і развіцці ў яго сутаргаў і прыгнечанні прытомнасці не рэкамендуецца праводзіць прамыванне страўніка самастойна, каб пазбегнуць пападання рвотных мас у дыхальныя шляхі.
  • Ужыванне энтэрасарбентаў. Гэта знізіць усмоктванне таксінаў у кішэчнік і палегчыць далейшыя дзеянні. Перавага аддаецца сучасным прэпаратам з высокай адсарбцыйнай здольнасцю – напрыклад, Фільтруму®.
  • Частае піццё для папаўнення страчанай вадкасці і з мэтай дэзінтаксікацыі.

Далейшае лячэнне падбірае лекар, не рэкамендуецца самастойна назначаць і ўжываць любыя іншыя прэпараты.

Як пазбегнуць атручвання грыбамі

Прафілактыка атручвання грыбамі складаецца з наступнага:

  • Пры наяўнасці любых сумненняў наконт ядомасці грыба - адназначнае адмаўленне ад ужывання яго ў ежу.
  • Выкананне правілаў кулінарнай апрацоўкі і гатавання грыбоў. Гэта асабліва важна пры ўжыванні ў ежу ўмоўна-ядомых грыбоў, якія нельга ўжываць у ежу сырымі.*
  • Выкананне правілаў збору грыбоў. Непрыдатнымі для ежы лічацца грыбы, сабраныя уздоўж буйных дарог, каля прамысловых прадпрыемстваў, у перыяд засухі.
  • Ужыванне ў ежу толькі свежасабраных грыбоў без прызнакаў пашкоджвання і заражэння грыбнымі мухамі.
  • Выкананне правілаў захоўвання ўжо прыгатаваных грыбоў.
  • Адмаўленне ад прыдбання сушаных грыбоў, бо такі спосаб загатоўкі не дазваляе дакладна вылучыць ядомыя і неядомыя віды грыбоў. Трэба таксама быць уважлівымі пры пакупцы грыбоў дамашняй засолкі і марынавання.

Атручванне грыбамі адбываецца толькі ў выпадку ужывання ў ежу дзікарослых відаў. Дастаткова бяспечнымі з’яўляюцца спецыяльна выгадаваныя віды: шампіньёны, вешанкі і іншыя, таму па магчымасці рэкамендуецца аддаваць перавагу менавіта такім грыбам.

* умоўна-ядомыя грыбы адрозніваюцца ад ядомых тым, што ўмоўна-ядомыя грыбы катэгарычна нельга ўжываць сырымі.

 

Фільтрум пры атручванні:

Filtrum 400 mg
  • Выпіць 4-5 шклянак вады і выклікаць рвоту.

  • Прыняць Фільтрум® не меньш 3 таблетак.

  • Неадкладна выклікаць доктара.