Дадзены раздзел прызначаны толькі для медыцынскіх і фармацэўтычных працоўнікаў.
Калі Вы медыцынскі
ці фармацэўтычны
працоўнік, націсніце кнопку
Калі Вы не з’яўляецеся
медыцынскім ці
фармацэўтычным
працоўнікам, націсніце
ДыНяма
Фильтрум / Фастфуд

Атручэнне фастфудам:

  • Рызыка атручэння падвышаецца ў 7 разоў,
    калі чалавек аддае перавагу абедаць у ўстановах грамадскага харчавання, напрыклад, рэстаранах, кафэ ці закусачных у любым месцы, акрамя дома.

  • Атручэнне фастфудам, як правіла, выклікаецца кішэчнай палачкай і стафілакоккам.

 

Прычыны атручэння фастфудам:

  • Парушэнне ўмоваў захоўвання.

    Хуткапсуючыяся прадукты павінны захоўвацца пры тэмпературы ад -2 да +4ºC і не больш за 72 гадзіны.

  • Ранкі на руках повара.

    Нават невялікая запаленая ранка на пальцы повара здольна прывесці да масавага атручэння наведвальнікаў

  • Невыкананне правілаў гігіены.

    Мажа быть, вы забылі памыць рукі, перад тым як з’есці гамбургер?

Атручэнне фастфудам
 

Асноўныя праяўленні

Прыкметы атручвання фастфудам выяўляюцца звычайна праз некалькі гадзін пасля прыёму заражанай мікраарганізмамі ежы, а на працягу першых сутак клінічная карціна выяўляецца цалкам.

Да асноўных сімптомаў такога харчовага атручвання адносяць:

  • Прыкметы паразы страўнікава-кішачнага тракту. Практычна ва ўсіх атруціўшыхся першапачаткова з'яўляецца млоснасць і ваніты, пасля да іх далучаецца дыярэя (панос) з болямі ў жываце і павышанае газаўтварэнне ў кішэчніку. Другасна развіваецца абязводжванне.
  • Павышэнне тэмпературы цела і інтаксікацыя (недамаганне, агульная слабасць, галаўны і мышачны боль, сэрцабіцце). Пры выяўленым атручванні з'яўляюцца прыкметы таксічнай паразы галаўнога мозгу ў выглядзе празмернай дрымотнасці, затарможанасці, парушэння каардынацыі рухаў, расстройстваў мовы і зроку.
  • Токсікаалергічны дэрматыт са скаргамі на свербу, пачырванення і высыпанні на скуры. Гэтая алергападобная рэакцыя не з'яўляецца абавязковай прыкметай атручвання, яе з'яўленне звязана з выкідам імуннымі клеткамі вялікай колькасці гістаміна і іншых біялагічна актыўных рэчываў у адказ на паступленне таксінаў. Усё гэта звычайна дапаўняецца сімптомамі парушэння працы падстраўнікавай залозы і жоўцявыдзяляльнай сістэмы. Іх з'яўленне тлумачыцца перагрузкай гэтых органаў з прычыны пераядання і залішняга паступлення тлушчаў з фастфуда.

Лячэнне

Лячэнне атручвання фастфудам павінна праводзіцца пад кантролем лекара, але першую дапамогу захварэламу пажадана аказаць як мага раней. Да першарадных мерапрыемстваў адносяць:

  • Ачышчэнне верхніх аддзелаў стрававальнага тракту ад з'едзенай ежы, паступіўшых бактэрый і іх таксінаў. Для гэтага неабходна правесці прамыванне страўніка ці справакаваць ваніты багатым частым пітвом.
  • Прыём энтэрасарбентаў (Фільтрума®) для зніжэння колькасці вольных таксінаў у прасвеце страўнікава-кішачнага тракту, што спрыяе памяншэнню выяўленасці асноўных сімптомаў атручвання.

Не варта самавольна прымаць якія-небудзь іншыя прэпараты, бо яны павінны прызначацца з улікам наяўных сімптомаў. Падабраць аптымальную схему лячэння можа толькі лекар.

Як пазбегнуць атручвання фастфудам

Лепшая прафілактыка такога атручвання - адмовіцца ад ужывання ў ежу фастфуду, аддаючы перавагу больш здаровай, натуральнай і бяспечнай ежы.

Калі ў якасці ежы ўсё ж абраны фастфуд, пры яго набыцці варта звярнуць увагу на шэраг важных момантаў:

  • аддаваць перавагу дастаткова буйным і вядомым пунктам продажу, якія праходзяць неабходныя санітарна-гігіенічныя праверкі;
  • звяртаць увагу на чысціню памяшкання, стойкі, сталоў, посуду, рук і форменай вопраткі абслуговаючага персаналу;
  • ўважліва аглядаць набытую ежу для выяўлення прыкмет яе псуты, забруджвання, няправільнага прыгатавання.

Атручвання фастфудам цалкам можна пазбегнуць, адмаўляючыся ад набыцця такой ежы пры з'яўленні найменьшых сумневаў у свежасьці прадуктаў і ў захаванні санітарна-гігіенічных патрабаванняў у ўстанове.

 

Фільтрум пры атручванні:

Filtrum 400 mg
  • Кожныя 10-15 хвілін піць ваду.

  • Прымаць Фільтрум® па 2-3 таблеткі 3-4 разы на дзень.

  • Пры неабходнасці выклікаць доктара.