Дадзены раздзел прызначаны толькі для медыцынскіх і фармацэўтычных працоўнікаў.
Калі Вы медыцынскі
ці фармацэўтычны
працоўнік, націсніце кнопку
Калі Вы не з’яўляецеся
медыцынскім ці
фармацэўтычным
працоўнікам, націсніце
ДыНяма
Фильтрум / ДЭСЕРТ

Атручэнне дэсертамі:

Як знізіць рызыку атручэння дэсертамі?

  • Дэсерты, пірожныя і торты з крэмам лепш не захоўваць, а с’ядаць адразу па прыгатаванні.

  • Калі тэрмін прыдатнасці набытага вырабу скончыўся, лепш яго выбрасіць, як бы ні было шкада.

  • Захоўвайце кандытарскія вырабы з крэмам толькі ў халадзільніку ў закрытым кантэйнеры.

  • Купляючы дэсерт, звяртайце увагу на тое, дзе ён захоўваўся. Калі не ў халадзільніку – адмоўцеся ад пакупкі.

  • Калі ў вас на руцэ ёсць гнойная ранка, лепш даручыць прыгатаванне дэсерта каму-небудь іншама.

Часцей за ўсё прычынай атручэння з’яўляецца бактэрыя стафілакокк, дакладней таксін, які яна вырабляе.

Звычайна стафілакокк трапляе ў харчовыя прадукты ад повара, які мае якое-небудзь гнойнае захворванне (фурункулез, гноячыяся ранкі, ангіна, сінусіт). Стафілакоккавы таксін не змяняе смаку і запаху ежы, устойлівы да награвання і здольны вытрымаць жар да 100ºC на працягу 1-2 гадзін.

 
 

Чаму дэсерты – частая прычына атручванняў?

Дэсерты ў пераважнай большасці выпадкаў з’яўляюцца складанымі па рэцэптуры салодкімі стравамі з рознай тэхналогіяй прыгатавання асобных кампанентаў. Яны з’яўляюцца выдатным харчовым асяроддзем для многіх мікраарганізмаў і могуць быць аднесеныя да прадуктаў з павышанай рызыкай развіцця харчовых токсікаінфекцый, таму што асноўнай прычынай атручванняў з’яўляюцца бактэрыі, якія змяшчаюцца ў іх. Гэта могуць быць стрэптакокі, стафілакокі, пратэй, кішэчная палачка і шэраг іншых умоўна-патагенных для чалавека мікраарганізмаў.

Што павышае рызыку атручвання дэсертам?

  • Выкарыстанне для прыгатавання дэсерта яек і малочнай прадукцыі з мінімальнайцеплавой апрацоўкай або ўвогуле без яе. Гэта асабліва крытычна для вырабаў дамашняга прыгатавання, нават калі яны былі выраблены кандытарам з вялікім вопытам работы.
  • Невыкананне тэмпературных умоваў захоўвання.
  • Шматразовая транспартыроўка гатовага кулінарнага вырабу.
  • Наяўнасць у кандытара або прадаўца гатовай прадукцыі гнайнічкоў на скуры, ангіны або іншых інфекцыйных захворванняў. Вялікае значэнне мае таксама факт нядаўна перанесеных імі кішэчных інфекцый асабліва калі пасля вылячэння не было праведзена кантрольнае бактэрыялагічнае даследванне кала.
  • Ужыванне ў ежу кулінарнага вырабу, тэрмін прыдатнасці якога заканчваецца.

Пры гэтым дэсерты, якія сталі прычынай атручвання, звычайна не маюць знешніх і смакавых прызнакаў псавання і таму не выклікаюць засцярогі.

Атручванне дэсертам: як яно праяўляецца

Сімптомы атручвання дэсертамі не маюць радыкальных адрозненняў ад большасці харчовых токсікаінфекцый, асноўнымі сімптомамі з'яўляюцца:

  • Вані ты і млоснасць, звычайна на працягу некалькіх гадзін пасля ўжывання інфіцыраванага дэсерта;
  • Узнікненне інтаксікацыі у выглядзе нарастаючых сімптомаў агульнай слабасці, млоснасці, галаўнога болю;
  • Павышэнне тэмпературы цела;
  • Далучэнне кішэчных расстройстваў – дыярэі (паносу), метэарызму з уздуццем жывата і узмоцненай перыстальтыкай, болю у вобласці страўніка і каля пупка;

Атручванні дэсертамі могуць праходзіць дастаткова цяжка, таму што у салодкай страве можа накапіцца вялікая колькасць бактэрый і іх таксінаў.

Як справіцца з прызнакамі атручвання дэсертамі

Першая дапамога падчас атручвання дэсертам складаецца з ачышчэння страўніка, што дазволіць зменьшыць колькасць бактэрый і таксінаў, якія трапляюць у кішэчнік. Для этага рэкамендуецца з малым часавым інтэрвалам выпіць некалькі вялікіх порцый вады, а потым выклікаць ваніты. Пры неабходнасці можна паўтарыць працэдуру, каб дабіцца поўнага вывядзення ежы са страўніка.

Наступны этап лячэння – гэта пачатак ужывання энтэрасарбентаў (напрыклад, Фільтрума®). Іх галоўнай мэтай з’яўляецца асаджванне (адсорбцыя) на сваёй паверхні таксінаў. Энтэрасарбенты не ўсмоктваюцца ў кроў і дзейнічаюць толькі ў прасвеце страўнікава-кішэчнага тракта, пераважна ў кішэчніку. Іх выкарыстанне спрыяе змяншэнню інтаксікацыі, змякчэнню іншых наяўных сімптомаў, дапамагае паскорыць працэс аднаўлення пасля атручвання.

Далейшае лячэнне праводзіцца толькі па назначэнні лекара. Самавольнае ужыванне прэпаратаў можа прывесці да узмацнення інтаксікацыі і рызыкі развіцця ускладненняў.

 

Фільтрум пры атручванні:

Filtrum 400 mg
  • Кожныя 10-15 хвілін піць ваду.

  • Прымаць Фільтрум® па 2-3 таблеткі 3-4 разы на дзень.

  • Пры неабходнасці выклікаць доктара.