Дадзены раздзел прызначаны толькі для медыцынскіх і фармацэўтычных працоўнікаў.
Калі Вы медыцынскі
ці фармацэўтычны
працоўнік, націсніце кнопку
Калі Вы не з’яўляецеся
медыцынскім ці
фармацэўтычным
працоўнікам, націсніце
ДыНяма
Фильтрум / Аб Фільтрум®

Што такое Фільтрум®?

Фільтрум® – гэта сучасны сродак для лячэння разнастайных атручванняў. Фільтрум® звязвае і выводзіць з арганізма патагенныя бактэрыі і бактэрыяльныя таксіны, лекавыя прэпараты, яды, солі цяжкіх металаў, алкаголь, алергены.

Фільтрум® з’яўляецца прыродны энтэрасарбентам. У складзе прэпарата – лігнін, які атрымліваюць з драўніны. Асаблівасцю лігніна гідролізнага з’яўляюцца ўнікальныя сарбцыйныя ўласцівасці, абумоўленыя наяўнасцю развітай унутранай паверхні, а так сама порыстай структуры. Якія перавагі даюць гэтыя асаблівасці прэпарату Фільтрум®?

Чаму выбіраюць Фільтрум®?

  • Дзейнічае хутка: Фільтрум® дапамагае хутка! Устраняе сімптомы атручэння.

  • Валодае высокай здольнсцю да паглынання шкодных рэчываў: дзякуючы высокай сарбцыённай ёмістасці (на адзінку сваёй масы) здольны паглынаць больш таксічных рэчываў, чым сродкі на аснове актывізаванага вуглю1,2

  • Рэкамендаваны пры разнастайных атручаннях: алкаголем, ежай, лекамі, салямі цяжкіх металаў, іншымі ядамі

  • Дазволены ў любым узросце: пасуе як дарослым, так і дзецям з 0 гадоў.

  • Зручна ўжываць: таблеткі не патрабуюць дазірвання і дадатковых прыгатаванняў, маюць натуральны смак і пах, не пачкаюць рот.

  • Натуральны, раслінны склад

  • Не выклікае запаленне слізістай абалонкі страўніка і кішэчніка (у адрозненні ад сродкаў на аснове актывізаванага вуглю)3



Як ужываць Фільтрум®?

Унутр, за 1 гадзіну да ежы і прыёма іншых лекавых сродкаў 3-4 разы на дзень.

Дарослым і дзецям старэйшым за 12 год: 2-3 таблеткі.

Дзецям 7-12 год: 1-2 таблеткі.

Дзецям 4-7 год: 1 таблетка.

Дзецям 1-3 год: 0,5-1 таблетка.

Дзецям да 1 года: 0,5 таблеткі.

Працягласць лячэння ў выпадку вострых станаў 3-5 дзён, пры алергічных захворваннях і хранічных інтаксікацыях да 14-21 дзён. Паўторныя курсы лячэння пасля 2 тыдняў па парадзе доктара.

Ці ёсць Фільтрум® шкодны?

Фільтрум® валодае спрыяльным профілем бяспекі, што пацверджана ў шэрагу даследавнняў для пацыентаў розных узроставых груп, уключаючы дзяце4. Прэпарат не таксічны, на працягу 24 гадзін пасля прыёма цалкам выводзіцца з арганізма. Як і іншых лекавых сродках, у Фільтрум® ёсць супрацьпаказанні для ўжывання. Усе яны пералічаны ў інструкцыі па ўжыванню прэпарата..

Вы можаце набыць сродак ад атручэнняў Фільрум® у любой аптэцы Вашага горада!

1 Мазанкова Л. Н. Паўлава Л. А. Кулікова М. А. Ільіна Н. О. Энтэрасорбцыя і энтэрасарбенты: пазіцыі ў лячэнні вострых кішэчных інфекцый у дзяцей. Лечачы доктар 2003.-N9.-C.51

2 М. Р. Конараў. Клінічная фармакалогія энтэрасарбентаў новага пакалення. Веснік фармацыі №4 (62) 2013.

3 Вывучэнне дзеянняў розных сарбентаў на стан слізістай абалонкі страўнікава-кішэчнага тракта. Чыкунова Б. З., Трубіцына І. Е., Новікаў П. Б.// Лечачы доктар. 2008; 7: 86-7

4 Т. В. Гасіліна, С. В. Бельмер. Палімеры расліннага паходжання ў складзе лекавых прэпаратаў. ЭФ Педыятрыя. 2/2011, с.16-18.

Чым вы атруціліся?